Сталі вядомы саперніцы беларусак на Уімблдоне, сярод іх — Серэна Уільямс

Сталі вядомы саперніцы беларусак на Уімблдоне, сярод іх — Серэна Уільямс

Сталі вядомы саперніцы беларускіх тэнісістак на старце Уімблдона. Арына Сабаленка (4-я ракетка свету) сустрэнецца з Монікай Нікулеску (193) з Румыніі, Вікторыя Азаранка (14) — з украінкай Кацярынай Казловай (158), Аляксандра Сасновіч (100) — з амерыканкай Серэнай Уільямс (8), Вольга Гаварцова (136) — з Како Вандэвей (165) з ЗША.

Толькі Гаварцова была вымушана прабівацца на турнір праз кваліфікацыю і яна атрымала там тры перамогі.

Спаборніцтвы стартуюць 28 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі