Вы тут

Стала вядомая прычына пасадкі самалёта "Белавіі" ў Краснадары

Рэйс "Белавіі" не даляцеў да Мінска і сеў у Краснадары / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Пасажырскі лайнер кампаніі "Белавія", які ляцеў рэйсам Хургада — Мінск, сеў у Краснадары праз тэхнічную няспраўнасць. 

"Пасля ўваходжання ў паветраную прастору Расіі экіпаж беларускага Boeing 737 паведаміў кубанскаму дыспетчару пра меркаваную ўцечку паліва. Дыспетчар ў адпаведнасці з інструкцыяй прапанаваў экіпажу перапыніць палёт і ісці на запасны аэрадром у Краснадары", — паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Гэта ж пацвердзіла і прэс-служба "Белавіі": "Падчас выканання рэйса B2 8284 з Хургады ў Мінск экіпаж паветранага судна выявіў няспраўнасць, звязаную з паліўнай сістэмай. З мэтай забеспячэння бяспекі палёту было прынята рашэнне пра пасадку на запасным аэрадроме ў Краснадары"

Пасажыраў рэйса даставяць у Мінск запасным самалётам, які быў аператыўна высланы ў Краснадар. На ім жа адправіўся і тэхнічны персанал для высвятлення прычын і ліквідацыі няспраўнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.