Стала вядомая дата, калі Лукашэнку чакаюць у Латвіі

Стала вядомая дата, калі Лукашэнку чакаюць у Латвіі

Стала вядомая дата, калі Аляксандра Лукашэнку чакаюць у Латвіі. Візіт беларускага кіраўніка прызначаны на 3 красавіка. Пра гэта ў чацвер паведаміў латвійскі прэм'ер-міністр Крыш'яніс Карыньш. Ён знаходзіцца з візітам у Беларусі, сустрэўся з прэм'ерам Сяргеем Румасам і з Аляксандрам Лукашэнкам.

Лукашэнка быў запрошаны ў Латвію яшчэ ў 2017-м. Меркавалася, што візіт адбудзецца ў траўні 2019 года. Аднак ён быў перанесены на няпэўны тэрмін. Відаць, з-за падрыхтоўкі да выбараў прэзідэнта Латвіі.

На сённяшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з латвійскім прэм'ерам беларускі кіраўнік прапанаваў сур'ёзна пашырыць супрацоўніцтва паміж краінамі. Латвіі важна бачыць Беларусь незалежнай і стабільнай, паўтарыў латвійскі прэм'ер Лукашэнку словы, якія раней сказаў Румасу.

Тэлеграм-канал "Пул Першага" звяртае ўвагу на той факт, што на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з госцем з Латвіі прысутнічалі кіраўнікі Мінтранса і Белнафтахіма. Гэта значыць, што гаворка пойдзе пра пастаўкі нафты ў нашу краіну праз Латвію.

Стала вядомая дата, калі Лукашэнку чакаюць у Латвіі
@pul_1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі