Вы тут

Стала вядома, якое рэчыва выявілі ў пробе бягухі Марыны Арзамасавай

Марына Арзамасава / instagram.com/marinaarzamasova

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці допінгавай гісторыі, у якую трапіла беларуская бягуха Марына Арзамасава

Як распавядала Еўрарадыё, 27 жніўня стала вядома пра часовае адхіленне спартоўкі ад спаборніцтваў. Прэс-служба антыкарупцыйнага лёгкаатлетычнага органа Athletics Integrity Unit (AIU) паведамляе пра падазрэнне ў выкарыстанні беларускай забароненых рэчываў. 

Паводле інфармацыі mir-la.com, у пробе 31-гадовай бягухі выявілі забароненае рэчыва LGD-4033 — гэта адзін з селектыўных мадулятараў андрагенных рэцэптараў. Інакш кажучы, рэчыва дапамагае выпрацоўваць мужчынскія гармоны. 

Вынікі, паказаныя спартсменкай з 22 жніўня 2011 года па 21 жніўня 2013-га, ануляваныя.

У 2015 годзе Арзамасава стала чэмпіёнкай свету ў бегу на 800 метраў, а ў 2014-м перамагла на чэмпіянаце Еўропы у гэтай самай дысцыпліне.