Стала вядома, якія аўтамабілі найбольш папулярныя ў Беларусі

За першыя тры месяцы 2015 года беларусы набылі 16 425 новых аўтамабіляў. Гэта ў сем разоў болей, чым за першыя тры месяцы 2014 года (7159). Такія звесткі прыводзіць расійскае агенства "Аўтастат". 

Самы папулярны аўтамабіль — Hyundai, на другім месцы — Nissan, а на трэцім — Renault.

“Асноўны аб’ём аўтамабіляў напрыканцы 2014 года і на пачатку 2015 года беларусы увозілі з Расіі, скарыстаўшыся курсавай розніцай і адсутнасцю мытаў. Пры гэтым афіцыйныя беларускія дылеры недаатрымалі сур’ёзны аб’ём продажаў”, — прыводзіць словы словы дырэктара “Аўтастата” Сяргея Цэлікава агенцтва БелаПАН.

За ўвесь 2014 год беларусы набылі 50 тысяч новых аўтамабіляў, прычым у снежні — больш за 14 тысяч. У беларускіх дылераў купілі 25 400 аўтамабіляў, 24 600 — за мяжой.

Усяго ў 2014-м беларусы купілі 135 400 аўтамабіляў. З Расіі прыгналі 70 тысяч аўтамабіляў, а з іншых краін — 40 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі