Вы тут

Стала вядома, які посуд улады хочуць забараніць у рэстаранах і кавярнях

pixabay.com

Стала вядома, які пластыкавы посуд хочуць забараніць беларускія ўлады для выкарыстання ў кавярнях і рэстаранах. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) апублікавала праект пастановы "Аб вызначэнні пераліку аднаразовага пластыкавага посуду" на Нацыянальным прававым форуме. 

Да 10 лютага 2020 года можна прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні і выказаць свае заўвагі і прапановы.

Ужо з 1 студзеня 2021 года плануецца забараніць выкарыстоўваць у аб'ектах грамадскага харчавання наступныя віды посуду:

— кантэйнеры, скрынкі, латкі, ланч-боксы ды іншыя вырабы для захоўвання харчовых прадуктаў, цалкам або часткова вырабленыя з полівінілхларыду і полістыролу;

— палачкі для разбоўтвання, цалкам або часткова вырабленыя з полівінілхларыду і полістыролу;

— кубачкі і кубкі, цалкам або часткова вырабленыя з полівінілхларыду і полістыролу;

— талеркі, цалкам або часткова вырабленыя з полівінілхларыду і полістыролу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.