Стала вядома, што будзе з будынкамі лечкамісіі ў цэнтры Мінска

Стала вядома, што будзе з будынкамі лечкамісіі ў цэнтры Мінска

Напрыканцы 2017 года прэзідэнцкая клініка (вядомая як "лечкамісія") пераедзе з цэнтра Мінска ў Ждановічы. Цяпер лечкамісія знаходзіцца ў раёне вуліц Чырвонаармейскай, Энгельса і Ульянаўскай. У ёй некалькі карпусоў, уключаючы адміністрацыйны.

Як даведаўся tut.by, пасля пераезду лечкамісіі ў Ждановічы будынкі перададуць з рэспубліканскай уласнасці ва ўласнасць сталіцы. У Мінгарвыканкаме кажуць, што горад аддасць іх другой клінічнай лякарні, размешчанай побач.

У цяперашніх будынках лечкамісіі плануюць размясціць цэнтры калектыўнага карыстання КТ і МРТ-дыягностыкі, мамаграфіі экспертнага ўзроўню, гарадскі цэнтр колапракталогіі з кансультатыўна-дыягнастычным аддзяленнем і стамійным кабінетам, пост гарадской станцыі хуткай дапамогі. Таксама на гэтых плошчах размесцяцца кардыялагічнае аддзяленне для пацыентаў з парушэннямі рытму і праводнасці, ангіяграфічны кабінет інтэрвенцыйнай арытмалогіі, аддзяленні эндаскапічнай і малаінвазіўный хірургіі, стаматалагічны блок з тэрапеўтычным, хірургічным і артапедычнымі аддзяленнямі, клініка-дыягнастычная лабараторыя і лабараторыя ПЦР-дыягностыкі.

Разам з будынкамі сталіцы перададуць і цяперашняе медыцынскае абсталяванне лечкамісіі. Таксама Мінск атрымае дадатковыя 150 ложка-месцаў. Плануецца, што перадача пройдзе ў пачатку 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі