Стала вядома пра затрыманні ў Фаніпалі

Фаніпаль / realt.by
Фаніпаль / realt.by

Увечары 26 лютага адбыліся затрыманні ў Фаніпалі, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Паводле папярэдняй інфармацыі, на затрыманых складаюць адміністрацыйныя пратаколы за "непадпарадкаванне" і будуць судзіць.

Фаніпаль размешчаны за 30 кіламетраў ад Мачулішчаў, дзе ўчора паведамлялася пра дыверсію з расійскім самалётам дальняй разведкі ДРЛВ А-50. Яго выкарыстоўвалі для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Дарэчы, у Мачулішчах увечары 26 лютага была затрыманая Крысціна Максіменка. Прычына затрымання невядомая.

Таксама аб'яднанне экс-сілавікоў Bypol паведаміла, што ў Беларусі правяраюць сацсеткі, каб выявіць тых, хто негатыўна каментуе падрыў расійскага самалёта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі