Вы тут

Стала вядома, колькі ўначы 1 студзеня ў Беларусі нарадзілася дзяцей

У радзільні / @minzdravbelarus

Стала вядома, колькі ўначы 1 студзеня — у першыя гадзіны 2021 года — у Беларусі нарадзілася дзяцей. Іх 53 — 29 дзяўчынак і 24 хлопчыкі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У Мінску нарадзіліся 7 дзяцей, з іх толькі адзін хлопчык. У РНПЦ "Маці і дзіця" з'явіліся на свет адзін хлопчык і тры дзяўчынкі.

У Мінскай вобласці нарадзіліся 8 дзяцей (з іх — 5 хлопчыкаў), у Віцебскай — 3 (2 хлопчыкі, у тым ліку Рома, які стаў першым маленькім беларусам новага года), у Брэсцкай — 10 (6 хлопчыкаў), у Гродзенскай — 7 (3 хлопчыкі),у Гомельскай — 9 (5 хлопчыкаў), у Магілёўскай вобласці — 5 (1 хлопчык).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.