Вы тут

Стала вядома, колькі давядзецца сёлета плаціць за школьныя падручнікі

БЕЛТА

У новым навучальным годзе за карыстанне падручнікамі бацькам школьнікаў давядзецца заплаціць 12,75 рубля, дашкольнікаў — 5,1 рубля. Такія лічбы агенцтву БЕЛТА назвалі ў Міністэрстве адукацыі.

У 2018 годзе плата за карыстанне падручнікамі ў школах была прывязаная да базавай велічыні. Як вызначыў Савет міністраў, кошт камплекта падручнікаў для школьнікаў складае 0,5 базавай велічыні, для дашкольнікаў — 0,2 базавай (1 базавая велічыня на сёння — 25,5 рубля). 

Раней паведамлялася, што да новага навучальнага года плануецца выпусціць 73 новыя навучальныя выданні.