Вы тут

Спявачка ZENA прадставіла кліп на песню, з якой выступіць на "Еўрабачанні"

eurovision.tv

Спявачка ZENA, якая сёлета выступіць ад Беларусі на спеўным конкурсе "Еўрабачанне", прадставіла кліп на песню Like it. Менавіта з гэтай кампазіцыяй спявачка выйдзе на сцэну Expo Tel Aviv.

Беларусь бузе выступаць у першым паўфінале конкурса, які адбудзецца 14 траўня. Сюды ж трапілі прадстаўнікі Кіпра, Чарнагорыі, Фінляндыі, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Венгрыі, Сербіі, Бельгіі, Грузіі, Аўстраліі, Ісландыі, Эстоніі, Партугаліі, Грэцыі, Сан-Марына.

Другі паўфінал адбудзецца 16 траўня, а фінал - у ноч з 18 на 19 траўня.