“Справядлівы свет” вылучыў сваім кандыдатам на выбары Віктара Хоміча

Віктар Хоміч будзе змагацца за мандат дэпутата Палаты Прадстаўнікоў: адначасова з мясцовымі выбарамі па Гомельска-Навабеліцкай акрузе №36 пройдуць паўторныя выбары ў парламент. Іх праводзяць у сувязі з тым, што ў 2012 годзе там не абралі дэпутата.

Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік старшыні арганізацыі Валерый Ухналёў. Ён адзначыў, што Хоміч быў дэпутатам Вярхоўнага савету 13-га склікання, узначальваў камісію па праблемах пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Віктар Хоміч і цяпер займаецца гэтымі праблемамі і плануе зладзіць сур’ёзную кампанію ў Гомелі.
Аднак у партыі “Справядлівы свет” лічаць, што шансы на абранне Хоміча дэпутатам мясцовага савета невялікія, бо ўлады, як звычайна, “прызначаць свайго дэпутата”.


Валерый Ухналёў таксама паведаміў, што Хоміч вылучаецца ў дэпутаты праз збор подпісаў ініцыятыўнай групы. “Мы выкарыстоўваем магчымасць такога вылучэння для працы з выбаршчыкамі, але дакументы на рэгістрацыю кандыдатам будуць падавацца з улікам вылучэння ад партыі”, — сказаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі