Спіс зорак, што дапамагаюць ахвярам землятрусу ў Гаіці, павялічваецца

Лідэр U2 Бона, экс-лідэр The Police Стынг, поп-выканаўцы Джасцін Цімберлэйк, Крысціна Алігера і Аліша Кіс сярод іншых возьмуць удзел у тэлемарафоне, прымеркаваным  дапамозе пацярпелым ад землятрусу жыхарам Гаіці, паведамляе Associated Press. Як заявіў акцёр Джордж Клуні, які будзе вядучым акцыі, чакаецца ўдзел больш за 40 зорак шоў-бізнэсу. Марафон адбудзецца 22 студзеня і будзе транслявацца на ўсіх каналах сеткі MTV Network.

Нагадаем, у першую чаргу 7,3-бальны землятрус, які 12-га студзеня абрынуўся на Гаіці і забраў жыцці ад 45 да 50 тысяч чалавек, выклікаў водгук у выхадца выспы Вайклефа Джына (Wyclef Jean). На працягу трох дзён музыку атрымалася сабраць і пералічыць пацярпелым больш за1 мільён долараў ЗША.

Неўзабаве да дзейнасці Джына далучыліся заснавальнікі Arcade Fire Уін Батлер і Рэджын Шассан’е, лідэр Coldplay Крыс Марцін і арганізатар фэсту Glastonbury Эмілі Івіс, якія заклікалі сваіх прыхільнікаў усімі магчымымі спосабамі падтрымаць жыхароў Гаіці.

Спіс зорак, якія адгукнуліся на прапанову Джына, папоўнілі Мадона якая ахвяравала на дабрачыннасць 250 тысяч долараў, Шакіра і Лэні Кравіц.

Фота: www.dallasnews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі