Спецыяльная ўніформа для адвакатаў будзе ўведзеная 1 сакавіка 2008 года

Спецыяльная ўніформа для адвакатаў у Беларусі будзе ўведзеная з 1 сакавіка 2008 года. Да 20 снежня мусяць быць распрацаваныя яе ўзоры. Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, інфармуе газета “Рэспубліка”.
Нагадаем, упершыню пра запланаванае з’яўленне “своеасаблівай мантыі” для адвакатаў Галаванаў заявіў напрыканцы лістапада. Тады ў інтэрв’ю Еўрарадыё адвакат Аляксандр Галіеў назваў гэтую прапанову “састарэлай тэндэнцыяй”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі