Спецкамісія вывучала абставіны смерці ў мінскай бальніцы 27-гадовага мужчыны

Спецкамісія вывучала абставіны смерці ў мінскай бальніцы 27-гадовага мужчыны

Спецкамісія Міністэрства аховы здароўя вывучала абставіны смерці ў мінскай бальніцы 27-гадовага мужчыны. У канцы студзеня яму зрабілі ЛОР-аперацыю ў 4-й гарадской клінічнай бальніцы, пасля якой адбылося ўскладненне. Пацыента перавезлі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе ў прыёмным пакоі ён упаў з каталкі — атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, была зламаная лабавая костка. У пачатку лютага мужчына памёр.

Як інфармуе БЕЛТА, 21 лютага на пасяджэнні лячэбна-кантрольнага савета была дадзена ацэнка дзеянням і кампетэнцыі медработнікаў, якія прымалі ўдзел у лячэнні пацыента на ўсіх этапах. Прызнана, што “былі дапушчаныя парушэнні парадку знаходжання пацыента” ў прыёмным пакоі Бальніцы хуткай меддапамогі. Усе матэрыялы па справе Мінаховы здароўя перадало ў Следчы камітэт, які мусіць даць прававую ацэнку дзеянням медыцынскіх работнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі