Снег растаяў, а разам з ім у глебу трапілі натрый, цынк, кадмій і свінец

Выкіды аўтамабіляў і прамысловых прадпрыемстваў трапляюць праз снег у глебу, а пасля – у зялёныя насаджэнні.  Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Галіна Пірагоўская:

“Горад – гэта правінцыя з павышаным антрапагенным фактарам”.

Сярод небяспечных рэчываў, якія асядаюць на снег, яна назвала хларыды, натрый, цынк, кадмій і свінец. Гэтыя злучэнні з’яўляюцца найбольш небяспечнымі забруджвальнікамі.
Але Галіна Пірагоўская запэўнівае, што для чалавека тут аніякай небяспекі няма:

“Ніхто ж гэтую ваду і снег не бярэ і есці не варыць. Таму тут няма нічога страшнага – вы ж гэтую ж ваду не будзеце растапліваць, піць або гатаваць ежу”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі