СМІ: Ва Украіне загінулі 4500 расійскіх салдат, пахаваныя 300 (відэа)

У эфіры тэлеканала "1+1" расійская праваабаронца Алена Васільева распавяла, што дагэтуль маці салдат, якія знаходзяцца ва Украіне, кажуць, што іх сыны — на вучэннях.

"Я перапісваюся з вялікай колькасцю маці, якія ўжо страцілі дзяцей, — гаворыць Васільева. — Іх першая рэакцыя — вядома, гэта шок. Ім унушаюць, што ніякай вайны няма, і раптам на парог прыходзіць "груз 200".

Праваабаронца сцвярджае, што з 4500 загінулых ва Украіне расійскіх салдат і афіцэраў, пра якіх ужо вядома, пахаваныя не больш за 300.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі