СМІ: На будаўніцтве БелАЭС загінулі два зваршчыкі. Адміністрацыя адмаўляе

СМІ: На будаўніцтве БелАЭС загінулі два зваршчыкі. Адміністрацыя адмаўляе

На будаўніцтве Беларусай АЭС у Астравецкім раёне адбылося надзвычайнае здарэнне, перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на мясцовую жыхарку Дануту. Жанчына павеадміла, быццам пры зварцы нейкай канструкцыі на будаўніцтве адбыўся выбух, пры якім загінулі два зваршчыкі. Па словах жанчыны, абодва загінулыя — не мясцовыя, а камандзіраваныя. 

"А крыху раней было, што выбухнуў балон — і загінуў чалавек. Працавала цэлая брыгада, адзін пацярпеў", — распавяла жыхарка Астраўца. Таксама яна кажа, што перад гэтым з вышыні сарваўся рабочы-мантажнік, і яго даставілі ў шпіталь у непрытомным стане. 

У дырэкцыі буданіцтва БелАЭС карэспандэнту Еўрарадыё адказалі, што не ведаюць пра здарэнні, і параілі пісаць запыт. Адказаць на яго абяцаюць на працягу месяца. 

У прэс-службе Мінэнерга заявілі, што не маюць ніякіх звестак пра надзвычайныя здарэнні на БелАЭС. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі