СМІ: Хасэп Гвардыёла прыняў рашэнне сысці з "Баварыі"

СМІ: Хасэп Гвардыёла прыняў рашэнне сысці з "Баварыі"

Галоўны трэнер "Баварыі" Хасэп Гвардыёла прыняў рашэнне не працягваць кантракт з мюнхенскім клубам, паведамляе спартовае выданне Marca. Паводле інфармацыі крыніцы, каталонец ўжо праінфармаваў кіраўніцтва клуба пра сваё рашэнне.

"Баварыя" прапаноўвала трэнеру новы кантракт, па ўмовах якога Гвардыёла атрымліваў бы 20 мільёнаў еўра за сезон, аднак каталонец адмовіўся. Трэнер упэўнены, што яго час у "Баварыі" скончыўся. Разам з мюнхенцамі Гвардыёла двойчы выйграў чэмпіянат Германіі, стаў уладальнікам Кубка Германіі, Суперкубка УЕФА і пераможцам клубнага чэмпіянату свету. У Лізе чэмпіёнаў двойчы дабіраўся з "Баварыяй" да паўфіналу, дзе саступаў будучым пераможцам турніру "Рэалу" і "Барселоне".

Паводле некаторай інфармацыі, у выпадку сыходу Гвардыёлы асноўным прэтэндэнтам на пасаду галоўнага трэнера "Баварыі" з'яўляецца італьянец Карла Анчалоці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі