СМІ: Дыега Марадона сёння сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам

СМІ: Дыега Марадона сёння сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам

17 ліпеня Дыега Марадона сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведаміў агент старшыні праўлення ФК "Дынама-Брэст" Маціяс Морла. Гаворка пойдзе пра развіццё дзіцячага футбола ў Беларусі, інфармуе by.tribuna.com.

Марадона прыляцеў у брэсцкі аэрапорт у панядзелак каля 15-й гадзіны чартарным рэйсам з Масквы, дзе ён быў госцем футбольнага чэмпіянату свету. Ён паўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі (на ёй аргентынец сказаў, што хацеў бы зрабіць фота з Лукашэнкам), наведаў футбольны матч чэмпіянату Беларусі паміж брэсцкім "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам" (каманда Марадоны вельмі старалася выйграць, але ў выніку прайграла — 1:3).

Раніцай у аўторак Дыега Марадона яшчэ быў у Брэсце, удзельнічаў у нейкай нарадзе. Пасля яе на самалёце ён паляціць у беларускую сталіцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі