СМІ: Баевікі Данбаса перадалі ўкраінскаму боку 223 палонных

Пра гэта інфармуе interfax.by са спасылкай на прадстаўніка штаба "Арміі Навароссіі". Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі з іншых крыніц няма. 
 
Таксама паведамляецца, што ў ноч на 31 жніўня баевікі "спынілі спробу нацгвардзейцаў ў парушэнне раней дасягнутых дамоўленасцей вывесці з раёна акружэння цяжкую тэхніку". Баевікі кажуць, што ў баі каля населенага пункта Старабешава знішчылі два танкі і дзве БМП, захапілі шэсць танкаў з поўным боекамплектам, раззброілі каля 200 вайскоўцаў.
 
Фота — euromaidanonline.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі