СМІ: Афіцэра МУС у Віцебску падазраюць у падбухторванні да дачы хабару

СМІ: Афіцэра МУС у Віцебску падазраюць у падбухторванні да дачы хабару

У сацсетках у адным з паблікаў, прысвечаным Віцебску, паведамляецца, што 15 кастрычніка арыштавалі маёра міліцыі Яўгена Б. Як удакладняюць "Народныя навіны Віцебска", затрыманага нібыта падазраюць у падбухторванні да перадачы хабару службовым асобам судовых і праваахоўных органаў.

Віцяблянам, якія маюць інфармацыю пра супрацьпраўную дзейнасць, а таксама пацярпелым ад дзеянняў гэтага міліцыянта прапаноўваюць паведамляць пра гэта следчым органам. Кантактнай электроннай поштай пазначаны адрас групы па працы са зваротамі грамадзян упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

"ННВ" адзначаюць, што на сваю старонку ў сацсетцы "Вконтакте" названы міліцыянт сапраўды апошні раз заходзіў 15 кастрычніка ў 16.18 са смартфона.

У той жа час, афіцыйная прадстаўніцы УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава заявіла журналістам, што абласное ўпраўленне не расследуе такую крымінальную справу. Па яе словах, УСК не мае дачынення да інфармацыі, размешчанай у сацсетках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі