Смеццявоз збіў насмерць раварыстку ў Скідзелі

Смеццявоз збіў насмерць раварыстку ў Скідзелі

У Скідзелі смеццявоз насмерць збіў раварыстку, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося зранку 8 студзеня. Смеццявоз збіў 55-гадовую жанчыну, якая пераязджала вуліцу Леніна на ровары і адкінуў яе на ўзбочыну. Раварыстка памерла на месцы здарэння.

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці пачало крымінальную справу. Прычына здарэння высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі