Smashing Pumpkins падалі ў суд на Virgin з-за рэкламы Пэпсі

Вядомы амерыканскі гурт Smashing Pumpkins падаў у суд на гуказапісвальную кампанію Virgin Records, паведамляе AP. Музыкі вінавацяць кампанію ў парушэнні ўмоваў кантракту і пазапраўным выкарыстанні назвы гурта і музыкі ў прома-акцыях. Прычынай канфлікту стала рэкламная кампанія "Пэпсі-стаф" на сайце Amazon.com, у якой гучыць музыка Smashing Pumpkins. Музыкі палічылі, што ўдзел у рэкламе "Пэпсі" падрывае рэпутацыю калектыву сярод яго фанатаў.

Лэйбл "Virgin" выдае музыку Smashing Pumpkins на працягу 17 гадоў, аднак у пазове паказваецца, што кампанія валодае толькі правам на распаўсюд песень праз Інтэрнэт. Дамова не прадугледжвае выкарыстанне музыкі гурта ў рэкламных мэтах, падкрэсліваецца ў пазове.

Удзельнікі калектыву дадаюць, што "ніколі не далі б такога права ані Virgin, ані каму-небудзь наогул!"

Фота з сайта www.mychemicaltoilet.com