Сляды старажытнага паселішча знайшлі ў лісінай нары каля Белавежскай пушчы

Сляды старажытнага паселішча знайшлі ў лісінай нары каля Белавежскай пушчы

Фрагменты шкілета чалавека былі знойдзеныя на ўскраіне вёскі Вілы Камянецкага раёна каля аднайменнага археалагічнага аб'екта. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў навуковы супрацоўнік нацыянальнага парку "Белавежская пушча" Руслан Кніга.

Косткі былі знойдзеныя ў лісінай нары. Тамсама знаходзілася вялікая колькасць фрагментаў керамікі. Яна была ідэнтычная той, што знайшлі на археалагічным помніку падчас раскопак у 2007 годзе. Старадаўнія артэфакты выяўленыя за некалькі метраў ад археалагічнага помніка "Вілы-2" — паселішча эпохі мезаліту, неаліту, бронзавага веку і Сярэднявечча.

Незвычайную знаходку выявілі мясцовыя жыхары. Экспертыза пацвердзіла, што знойдзеным чалавечым парэшткам не менш за трыста гадоў. Па словах Руслана Кнігі, ліса, верагодна, раскапала старажытны могільнік. Усе знойдзеныя артэфакты будуць апісаныя і, па магчымасці, дапоўняць гістарычную экспазіцыю Музея прыроды Нацыянальнага парка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі