Следства па справе аб знікненні Юрыя Захаранкі ў чарговы раз працягнута

Следства па справе аб знікненні былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі ў чарговы раз прадоўжана. Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Волчак.
Паводле яго слоў, паведамленне аб працягу тэрмінаў следства ён атрымаў 26 верасня. Нагадаем, былы міністр унутраных спраў Беларусі, апазіцыйны палітык Юрый Захаранка знік 7 траўня 1999 года.

Праваабаронцы лічаць, што ён быў выкрадзены па палітычных матывах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі