Следчы камітэт высвятляе акалічнасці смерці мінскай школьніцы на трэніроўцы

Следчы камітэт высвятляе акалічнасці смерці мінскай школьніцы на трэніроўцы

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску праводзіць праверку па факце смерці 13-гадовай вучаніцы адной з сярэдніх школ Ленінскага раёна сталіцы.

Як паведамляла Еўрарадыё, дзяўчынка памерла на трэніроўцы жаночага футбольнага клуба "Мінск".

Цела дзяўчынкі знайшлі ў суботу ўвечары ў калідоры сталічнай школы. Як паведамляюць следчыя, той вечар у спартыўнай зале школы ладзіліся дадатковыя заняткі па агульнафізічнай падрыхтоўцы з элементамі футбола. Дзяўчынка на трэніроўку прыйшла ўпершыню, каб пазнаёміцца.

Незадоўга да заканчэння заняткаў яна заявіла пра галавакружэнне і выйшла са спартзалы. Праз некалькі хвілін дзяўчынку знайшлі без прыкмет жыцця.

Следчыя апыталі педагогаў, навучэнцаў, бацькоў. Яны вывучаюць медыцынскую і іншую дакументацыю. Прызначаныя і праводзяцца неабходныя экспертныя даследаванні ў тым ліку судова-медыцынская экспертыза.

Фота: sk.gov.by

 

Следчы камітэт высвятляе акалічнасці смерці мінскай школьніцы на трэніроўцы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі