Skype запусціў сінхронны пераклад галасавых званкоў

Skype запусціў сінхронны пераклад галасавых званкоў

Skype запусціў сервіс Translator, які дазваляе ў рэальным часе перакладаць галасавыя размовы. Як паведамляе ВВС, паслуга будзе даступная для шасці моваў — англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, кітайскай і іспанскай. У кампаніі заяўляюць, што даўно марылі зламаць моўны бар’ер паміж карыстальнікамі.

Skype Translator выкарыстоўвае тэхналогіі распазнавання маўлення і аўтаматычнага перакладу. Апроч таго, там ёсць машыннае навучанне: чым болей чалавек будзе карыстацца сервісам, тым больш карэктным будзе праца перакладчыка. Таксама кампанія запускае аўтаматычны пераклад тэкставых паведамленняў — сервіс будзе падтрымліваць болей за 50 моваў.

Новая функцыя з’явіцца ў бліжэйшыя тыдні на платформах Windows.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі