Скрыпку Страдывары прадалі на аўкцыёне амаль за $1,5 млн
Скрыпка Антоніё Страдывары была прададзеная на аўкцыёне дома Christie's у пятніцу, паведаміла агенцтва AP. Скрыпку пад назвай The Penny, вырабленую ў 1700 годзе, планавалася прадаць за $1,5 мільёна, але ў выніку гандлю музычная прылада была прададзеная за $1,273 мільёна невядомаму пакупніку.
Папярэдняя ўладальніца скрыпкі Барбара Пені летась памерла. Яна грала ў групе струнных Каралеўскага сімфанічнага аркестра і была першай жанчынай, якая патрапіла ў гэтую групу за ўвесь час існавання аркестра. Таксама Пені грала ў складзе некалькіх камерных аркестраў і давала сольныя канцэрты.
Сусветны рэкорд кошту музычнай прылады належыць скрыпцы Страдывары The Hammer, вырабленай у 1729 годдзе. Яна была прададзеная на аўкцыёне Christie's за $3,54 мільёны пазалетась.
Фота: www.yiga.ru