Скідзельскія ўлады на 10 гадоў пазней адсвяткавалі 500-годдзе горада

На 10 гадоў пазней адсвяткавалі 500-годдзе Скідзеля мясцовыя ўлады. Паводле краязнаўцы Янкі Лялевіча, насамрэч горад упершыню згадваецца пад 1498 годам ў Літоўскай метрыцы. Ёсць і ранейшая згадка – 1496 г., але яна ўскосная. Гісторык архітэктуры Ігар Трусаў таксама лічыць, што першыя звесткі пра Скідзель з’явіліся 510 гадоў таму. Адкуль узялася дата, якую святкавалі скідзельскія ўлады, ніхто не ведае.

Дарэчы, гэта другі выпадак у Гродзенскай вобласці, калі горад робяць маладзейшым, чым ёсць на самой справе. Сёлета святкавалі 880-годдзе Гродна, хаця большасць гісторыкаў сцвярджае, што з юбілеем спазнілся на год.