СК завяршае расследаванне справы пра інтэрнэт-краму "Маргарытка" ў сацсетках

СК завяршае расследаванне справы пра інтэрнэт-краму "Маргарытка" ў сацсетках

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта завяршае расследаванне крымінальнай справы супраць інтэрнэт-крамы "Маргарытка", якая дзейнічала ў сацсетках. Дзвюх мінчанак вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Па справе праходзяць 49-гадовая маці і 28-гадовая дачка. Па версіі следства, жанчыны ў 2015 годзе стварылі ў сацсетках групу "Маргарытка Маргарытка", дзе прапаноўвалі набыць розныя тавары па цэнах, ніжэй за рынкавыя. Пры гэтым, як мяркуюць следчыя, маці і дачка заведама не збіраліся выконваць узятыя на сябе абавязальніцтвы. 

Пакупнікам прапаноўвалі перавесці поўны кошт пакупкі на адзін з разліковых рахункаў. Але пасля пераводу грошай тавар да пакупнікоў так і не даходзіў.

Паведамляецца, што дачка занялася продажам тавараў праз інтэрнэт яшчэ ў 2014 годзе. Потым у міліцыю звярнуліся каля сотні пацярпелых ад яе дзеянняў. Яе асудзілі за махлярства на 4 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адтэрміноўкай пакарання на 2 гады, бо падчас следства яна зацяжарыла. Але мінчанка вярнулася да супрацьпраўнай дзейнасці — цяпер разам з маці, на якую яна зарэгістравала прыватную фірму.

Пацярпелымі па крымінальнай справе прызнана больш за 1200 чалавек. Шкоду ад дзеянняў жанчын ацэньваюць на суму больш за 1,7 млн рублёў.

Большасьць пацярпелых — жыхары Мінска і Слуцка. Значная іх частка — гэта маладыя жанчыны, якія знаходзіліся ў сацыяльных адпачынках па доглядзе дзяцей да трох гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі