СК распачаў крымінальную справу па факце аварыі на вуліцы Гая

Гэта здарылася раніцай 8 лістапада на мінскай вуліцы Гая. Вінаваты ў аварыі кіроўца на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў Audi 100, а потым пратараніў яшчэ чатыры аўтамабілі, якія былі прыпаркаваныя ўздоўж праезнай часткі. Потым ён пакінуў свой аўтамабіль і спакойным крокам пайшоў з месца здарэння — пры гэтым мужчына быў толькі ў трусах і ў майцы. Яго затрымала міліцыя.

Па факце аварыі распачатая крымінальная справа. Следчы камітэт правярае абставіны здарэння.

Апроч гэтага следчыя аглядаюць месца жыхарства вінаватага ў аварыі, дзе знайшлі яго жонку і дваіх непаўналетніх дзяцей. На целе блізкіх неадэкватнага кіроўцы былі знойдзеныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасц, інфармуе belnovosti.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі