Вы тут

СК адказаў БАЖ: праверкі па затрыманні 47 журналістаў не будзе

Акцыя пратэсту ў Мінску / З архіву Еўрарадыё

Следчы камітэт адказаў Беларускай асацыяцыі журналістаў на зварот да старшыні СК. БАЖ адрэагаваў на затрыманне 27 жніўня ў Мінску і Брэсце 47 журналістаў і патрабаваў распачаць крымінальную справу аб перашкодах законнай прафесійнай дзейнасці журналістаў.

"Паведамляем, што выкладзеная ў звароце інфармацыя па сутнасці носіць абстрактны характар, у сувязі з чым падстаў для правядзення Следчым камітэтам праверак і прыняцця рашэнняў у парадку, устаноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, не маецца", — гэта такі адказ прыйшоў у БАЖ з СК.

Як вядома, сілавікі пагражалі журналістам пашкоджаннем ці знішчэннем прафесійнай тэхнікі, знішчалі матэрыялы здымак.

baj.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.