Сітуацыю з ІП разгледзяць на ўзроўні ўраду на бягучым тыдні

Сітуацыю з ІП разгледзяць на ўзроўні ўраду на бягучым тыдні

Сітуацыю з беларускімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі разгледзяць на ўзроўні ураду да канца бягучага тыдня. Пра гэта на антыкрызісным форуме прадпрымальнікаў у Мінску заявіў намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Мінгандлю Андрэй Мяшкоў. У той жа час ён нагадаў ІП аб адказнасці, якая прадугледжаная за парушэнне ўстаноўленага рэжыму працы гандлёвых кропак, калі яны заўтра не выйдуць на свае працоўныя месцы. Чыноўнік прапанаваў "Перспектыве" адправіць свае прапановы ў Грамадска-кансультацыйны савет пры Мінэканомікі.

Мяшкоў сказаў, з якімі патрабаваннямі прадпрымальнікаў Мінгандлю згодны: "Адназначна падтрымліваем вашыя патрабаванні па накладных. Я пра гэта гаварыў і яшчэ раз паўтараю. Мы падтрымлівалі і падтрымліваем вашыя прэтэнзіі па ўстаноўцы плацёжных тэрміналаў, па кожным касавым апараце".

Чыноўнік паведаміў, што сёлета Мінгандлю адправіў зацікаўленым дзяржорганам прапанову аб працягненні тэрмінаў устаноўкі плацёжных тэрміналаў ІП у сувязі з запланаванай на ліпень дэнамінацыяй.

Сітуацыю з ІП разгледзяць на ўзроўні ўраду на бягучым тыдні

Як паведамляла Еўрарадыё, на антыкрызісны форум прадпрымальнікаў у Мінск прыехала каля 1500 чалавек. Усе жадаючыя не змаглі змясціцца ў залі. Чарговы форум прысвечаны новым умовам і правілам працы ІП, якія дзейнічаюць з 1 студзеня. Згодна з імі, іпэшнікі павінны мець сертыфікаты якасці на ўсе тавары. Сярод патрабаванняў і прапановаў арганізатараў форума — увядзенне 6-месячнага мараторыя на дзеянне ўказа, а таксама ўдзел ІП у абмеркаванні новага дакумента.

На форуме разгарэліся спрэчкі паміж прыхільнікамі вулічных пратэстаў і іх праціўнікамі. Мінскі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч Аляксандр Макаеў прапаноўваў выхад на Кастрычніцкую плошчу. Аднак кіраўнік "Перспектывы" Анатоль Шумчанка выступіў супраць гэтага. Ён заявіў, што праблемы ІП трэба вырашаць шляхам перамоваў, а не вулічных акцый.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі