Сіноптыкі: У аўторак у Беларусі без ападкаў, а з серады пачнуцца дажджы

Вецер будзе паўднёвы 5-10 метраў за секунду. У дзённыя гадзіны месцамі, у асноўным на Віцебшчыне магчымае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-17 метраў.



Тэмпература паветра ў начныя гадзіны ў аўторак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, у дзённыя — ад 2 цяпла на поўначы краіны да 8 градусаў на поўдні, інфармуе БЕЛТА.



Дарэчы, з серады ў Беларусі пачнуцца дажджы, якія працягнуцца да канца тыдня. Што да тэмпературы паветра, дык на бягучым тыдні яна на 4-8 градусаў будзе вышэй за кліматычную норму.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі