Сіноптыкі: "Генеральная рэпетыцыя" зімы ў Беларусі — 25 лістапада

Са Скандынаўскага паўвострава прыйдзе халодны атмасферны фронт, а за ім — паветраныя масы з Арктыкі. Амаль усю краіну засыпле снегам.

Вось што распавяла Еўрарадыё галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтру Людміла Парашчук:


"Мы з 25-га чакаем, што адбудзецца змена сезонаў. Чакаецца "генеральная рэпетыцыя" зімы. Пахаладае. Тэмпература паветра ў сярэдзіне наступнага тыдня будзе ўначы 3-8 марозу, удзень — ад 0 да 5 градусаў марозу. Пройдзе снег, на дарогах установіцца галалёдзіца".

Што да выхадных дзён, то Беларусь яшчэ будзе знаходзіцца ва ўладзе цёплага паветра з поўдня Еўропы. Надвор'е чакаецца дажджлівае. Тэмпература паветра ў начныя і дзённыя гадзіны не будзе істотна адрознівацца: уначы — 2-7 градусаў вышэй за нуль, удзень — 5-10 градусаў цяпла. Такое цёплае надвор'е адпавядае сярэдзіне кастрычніка.
 

Сіноптыкі: У суботу на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі