Сі мерыцца ў пажыццёвыя лідары і плануе ўзмацненне войска: гістарычны з'езд КПК

Ваенныя дэлегаты з'езда ў Вялікай зале народных сходаў Пекіна / Reuters
Ваенныя дэлегаты з'езда ў Вялікай зале народных сходаў Пекіна / Reuters

У Пекіне 16 кастрычніка адкрыўся 20-ы з'езд Камуністычнай партыі Кітая. Такія з'езды праводзяцца раз на пяць гадоў. Гэты сусветныя СМІ паспелі назваць гістарычным. Бо чакаецца, што тут кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін парушыць традыцыі і будзе пераабраны на трэці тэрмін. Яго папярэднікі былі абмежаваныя двума тэрмінамі. Таксама звычайна прадстаўнікі Кампартыі Кітая сыходзяць на пенсію не пазней за 68 гадоў, а Сі Цзіньпіну ўжо 69 гадоў.

Еўрарадыё даведалася, пра што казаў Сі Цзіньпін у сваёй вітальнай прамове, у адпаведнасці з якой кітайскія чыноўнікі будуць будаваць планы на наступныя 5 гадоў, і чаго ад гэтага чакаць свету. 
 

Пра што гаварыў Сі: бяспека важнейшая за рэформы

Си метит в пожизненные лидеры и планирует усиление армии: исторический съезд КПК
Жывая трансляцыя прамовы ў Ганконгу, дзе ў 2019 годзе былі пратэсты за самастойнасць раёна. Арганізатар трансляцыі — пракітайская арганізацыя / Reuters

У Кітая назапасілася нямала праблем. Сярод іх незадаволенасць людзей жорсткай антыкавіднай палітыкай, якая будзе працягнутая, запаволенне росту эканомікі і напружанне адносін з Захадам праз Тайвань. Гэтыя праблемы былі адлюстраваны ў прывітальнай прамове Сі Цзіньпіна.

Ён заклікаў паскорыць стварэнне Узброеных сіл сусветнага класа. Яшчэ казаў пра гатоўнасць прымяняць ваенную сілу супраць Тайваня, але адзначыў, што Пекін "будзе працягваць імкнуцца да мірнага аб'яднання".

Асобна згадаў пра меры для падвышэння ўзроўню нараджальнасці. Паколькі скарачэнне насельніцтва Кітая можа затармазіць эканоміку.

У прамове на дзве гадзіны слова "бяспека" Сі згадаў 89 разоў. На з'ездзе ў 2017 годзе — 55 разоў. Пры гэтым "рэформы" ён сказаў 48 разоў, хоць пяць гадоў таму было 68 згадак, піша Reuters.

Калі справы ў Сі Цзіньпіна ў парадку і ён ідзе на трэці тэрмін, чаму ён так часта гаворыць пра бяспеку і хоча ваеннага ўзмацнення? 
 

"Сі паказвае сапраўдны твар рэжыму КПК"

Си метит в пожизненные лидеры и планирует усиление армии: исторический съезд КПК
КПК — рэпрэсіі і антыўтопія для нязгодных / Reuters

На фота з'езд выглядае прыгожа. Гэта калумніст The Washington Post Ішан Тарур называе "марксісцка-ленінскай версіяй папскага канклава". Ён нагадвае, што Сі ідзе на трэці тэрмін не проста так — гэта вынік рэпрэсій.

— Сі правёў апошняе дзесяцігоддзе, душачы патэнцыйных сапернікаў пад маркай масавых антыкарупцыйных чыстак, яшчэ больш абмяжоўваючы і без таго маленькую прастору, дадзеную кітайскай грамадзянскай супольнасці. Яго жалезная рука задушыла палітычныя свабоды ў паўаўтаномным прыбярэжным горадзе Ганконгу і наклала антыўтапічную сетку на рэгіён Сіньцзян, дзе больш за мільён чалавек, у асноўным з мусульманскіх этнічных меншасцяў, былі адпраўленыя ў лагеры зняволення, а яшчэ незлічонае мноства людзей сталі паддоследнымі трусамі інвазійнага, кіраванага тэхналогіямі дзяржавы назірання.

Мабыць, гэтая палітыка будзе працягнутая, але гэта не дапаможа вырашыць праблему нявызначанасці для Кітая, як у краіне, так і за мяжой. У знешняй палітыцы адносіны абвастрыліся праз адсутнасць адкрытага асуджэння расійскага ўварвання ва Украіну. Акрамя таго, Кітай дадаў праблем сусветнай супольнасці, пачаўшы ціснуць на Тайвань мацней, менавіта калі пачалася вайна ва Украіне.

— Кіраванне Сі прывяло да ўзмацнення жорсткасці антыкітайскіх кааліцый, якія сфармаваліся ў рэгіёне, уключаючы альянс "чацвёркі" паміж Індыяй, Аўстраліяй, Японіяй і ЗША, — адзначае Тарур.

— Для свету станоўчым момантам з'яўляецца тое, што Сі паказвае сапраўдны твар рэжыму КПК, які заключаецца ў спалучэнні палітычных рэпрэсій, эканамічнага драпежніцтва і "авантурыстычных" амбіцый па дамінаванні ва ўсім свеце,кажа індыйскай газеце Hindustan Times Ву Гогуан, вучоны-кітаязнаўца са Стэнфардскага ўніверсітэта.
 

"Меры па ахове здароўя ператварыліся ў ідэалогію"

Асноўныя праблемы Кітая ўсё ж дома, адзначае Ішан Тарур. З аднаго боку, Сі Цзіньпін на чале каласальнай гісторыі поспеху. Бо з 2012 года эканоміка Кітая вырасла ўдвая. З іншага боку, антыкавідная палітыка моцна ўдарыла па эканоміцы. Дагэтуль гарады зачыняюцца на лакдаўны, калі ёсць небяспека новай хвалі каранавіруса. Гэта стварае сацыяльнае напружанне.

Си метит в пожизненные лидеры и планирует усиление армии: исторический съезд КПК
Тэмпы росту ВУП Кітая / BBC

— Што калісьці было мерамі па ахове здароўя насельніцтва, ператворыцца ў свайго роду ідэалогію аўтакратычнай улады. Кітайскае кіраўніцтва таксама можа асцерагацца раптоўнага распаўсюджвання віруса ў выпадку зняцця абмежаванняў, улічваючы сумнеўную эфектыўнасць уласных вакцын Кітая і абмежаваны імунітэт, назапашаны насельніцтвам. 

На гэтым тыдні Сі можа здавацца вярхоўным уладаром, але глеба пад яго нагамі можа павольна зрушвацца па меры таго, як партыйныя кадры змагаюцца з праблемамі, якія стаяць перад краінай і нарастаюць, — робіць выснову Тарур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі