Шынэд О'Конар прыгразіла судом Майлі Сайрус

Скандал між спявачкамі Шынэд О'Конар і Майлі Сайрус не сціхае. О'Конар скардзіцца на тое, што фэны Сайрус прызываюць ірландскую спявачку скончыць жыццё самагубствам.


Гісторыя пачалася з ліста О'Конар да маладой амерыканскай калегі, у якім Шынэд заклікала Сайрус не дазваляць музычнай індустрыі эксплуатаваць сябе і ператвараць у прастытутку.


Маладая калега адрэагавала на ліст неадэкватна, па-хамскі і абразліва. У адказ О'Конар запатрабавала выбачэнняў, і прыгразіла судом за спробу Сайрус выставіць яе вар'яткай. Ірландка сапраўды пакутуе на біпалярнае расстройства, але гэта не псіхіятрычная хвароба.


Сайрус жа не разумее, "што яна такога сказала". Прычым, у жывым эфіры Saturday Night Live. На пытанне, чаму яна ўвесь час высоўвае язык, яна адказала, што ў яе ўвесь час "адбываюцца мікраінсульты". У той час брытанская асацыяцыя, якая ахоўвае правы ахвяр інсультаў, назвала выхадку Сайрус "дурным і жорсткім жартам".

Паводле zvuki.ru

Фота: afisha.bigmir.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі