Швейцарыя выклікалася быць пасярэднікам у беларускім канфлікце

Швейцарыя выклікалася быць пасярэднікам у беларускім канфлікце

Швейцарыя прапаноўвала свае паслугі для вырашэння канфлікту ў Беларусі. Пра гэта кіраўнік МЗС краіны Іньяцыа Касіс паведаміў выданню Tages-Anzeiger. 

Па яго словах, у Берне хацелі б, каб улады і апазіцыя сабраліся за адным сталом для пошуку выйсця з крызісу. Аднак рэакцыі афіцыйнага Мінска ў Берне не дачакаліся.

"Мы разумеем гэта так, што ў цяперашні час зацікаўленасці ў пасярэдніцтве Швейцарыі няма", — канстатуе міністр.

Касіс таксама выказаўся наконт справы грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ, асуджанай у Беларусі: Берн працягвае падымаць гэтае пытанне ў размовах з Мінскам, як і іншыя важныя пытанні.

Хершэ асудзілі на 2,5 года калоніі за сарваную з амапаўца балаклаву. Праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі