Швейцарскае TV падчас матчу зборнай Нямеччыны пусціла "нацысцкія" субтытры

Грубую памылку дапусціла швейцарскае тэлебачанне падчас наўпроставай трансляцыі матчу чэмпіянату Еўропы па футболе паміж зборнымі Нямеччыны і Аўстрыі.  Нацыянальная швейцарская тэлекампанія SRG пры выкананні гімну Нямеччыны пусціла субтытры са словамі старога гімну - Deutschland, Deutschland ueber alles (Нямеччына, Нямеччына перадусім) - які найперш асацыюецца з трэцім рэйхам.

Кампанія, якая рыхтавала субтытры, ужо апублікавала на сваім сайце афіцыйныя прабачэнні, назваўшы гэтую памылку недаравальнай, паведамляе Газета. ру