Швейцарцам хочуць проста так плаціць штомесяц 2250 еўра. Ці магчыма такое ў нас?

Швейцарцам хочуць проста так плаціць штомесяц 2250 еўра. Ці магчыма такое ў нас?

Урад Швейцарыі ў чэрвені збіраецца правесці рэферэндум, на якім грамадзяне краіны вырашаць, ці хочуць яны атрымліваць дадаткова да заробку 2250 еўра незалежна ад велічыні даходу.

Рэферэндум арганізавала ініцыятыва грамадскіх дзеячаў. Калі змены ў заканадаўства будуць прынятыя, швейцарцы атрымаюць права на штомесячны даход у эквіваленце 2250 еўра незалежна ад таго, працуе грамадзянін ці з’яўляецца дармаедам. Дзецям будзе выплачвацца 565 еўра.

Ідэя безумоўнага даходу палягае ў тым, каб большасць жыхароў пачала працаваць не там, дзе плацяць больш, а там, дзе больш падабаецца. Акрамя таго, безумоўны даход дазволіць эканоміць на адміністраванні шматлікіх датацый бедным: іх адменяць, а замест іх будуць плаціць фіксаваную суму.

Такія змены будуць каштаваць Швейцарыі амаль 188 мільярдаў еўра штогод. 135 мільярдаў мяркуецца ўзяць з падаткаў, астатнія 53 мільярды — з фондаў сацыяльнага страхавання.

Апытанне, праведзенае інстытутам Demoscope, сведчыць, што ў выпадку прыняцця ініцыятывы большасць швейцарцаў працягне працаваць.

Швейцарцам хочуць проста так плаціць штомесяц 2250 еўра. Ці магчыма такое ў нас?
Фота: AP Photo/Keystone, Gaetan Bally

Фінансавы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб тлумачыць, што “безумоўныя выплаты” з’яўляюцца простым пераразмеркаваннем сродкаў з бюджэту насельніцтву. І гэтае пытанне хутчэй не эканамічнае, а палітычнае.

Швейцарцам хочуць проста так плаціць штомесяц 2250 еўра. Ці магчыма такое ў нас?

Падобнага меркавання прытрымліваецца і эканаміст Яраслаў Раманчук. На яго думку, такое чыстае стымуляванне ўнутранага попыту — рэч не вельмі правільная. Праз такое праходзіла, напрыклад, Японія, і ёй гэта не дазволіла ў свой час выйсці з крызісу.

“Пакуль Швейцарыя мае добрую прамысловасць, збалансаваныя інстытуты, гэта пэўным чынам можна будзе захаваць, але тэарэтычна такая мадэль рана ці позна прывядзе да таго, што колькасць халяўшчыкаў будзе павялічвацца, а колькасць плацельшчыкаў падаткаў — скарачацца”, — мяркуе эканаміст.

Альпійская канфедэрацыя мае сукупныя дзяржвыдаткі каля 34%, у той час як Францыя — 57%, Іспанія — каля 50%. Калі глядзець на падатковую нагрузку, то ў гэтай краіне яна адна з самых нізкіх у свеце. І нават гэтыя 34% трацяцца вельмі блізка да народа, вельмі дэцэнтралізавана на ўзроўні раёнаў, а не ў сталіцы на сакрэтныя дзяржпраграмы.

Швейцарцам хочуць проста так плаціць штомесяц 2250 еўра. Ці магчыма такое ў нас?

Ці эфектыўна ісці на такія крокі ў Беларусі?

У нашых умовах нават тэарэтычна разважаць на гэтую тэму складана, бо такое пытанне актуальнае толькі ў краінах з прэфіцытам бюджэту, кажа Вадзім Іосуб.

“Нават калі ўявіць, што ў нашай дзяржавы з’явяцца лішнія грошы, з улікам яе бязмежных апетытаў яна знойдзе, куды іх патраціць. Яны хутчэй за ўсё пойдуць на будаўніцтва лядовых палацаў ці дапамогу стратным прадпрыемствам”, — выказвае меркаванне аналітык.

Эксперымент з безумоўнымі выплатамі праводзіўся ў Германіі. Аналагічную праграму рыхтуе і Фінляндыя. Пасля яе запуску кожны грамадзянін краіны будзе атрымліваць ад дзяржавы 800 еўра штомесяц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі