Штодня са Свіслачы вылоўліваюць 3-4 тоны бытавога смецця

Штодня работкі ўнітарнага прадпрыемства "Мінскводаканал" вылоўліваюць з ракі Свіслач 3-4 тоны бытавога смецця. Як паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны", самы праблемны ўчастак ракі — ад моста на вуліцы Янкі Купалы да гідравузла на Камсамольскам возеры ў раёне спорткомплекса "Дынама". Яго працягласць каля трох кіламетраў.

На ўборцы Свіслачы задзейнічаныя тры брыгады. У кожнай па 7-10 аглядчыкаў. Пры ачыстцы акваторыі выкарыстоўваюцца маторныя і вёсельныя лодкі, з падручных сродкаў — граблі, вілы, сачкі ды інш. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі