Вы тут

Што ўлады зрабілі ў Курапатах (фота, відэа)

Так выглядаце цяпер Крыжовая алея / З акаўнту Паўла Севярынца ў Фэйсбуку

Работнікі лясгасу высадзілі ва ўрочышчы Курапаты кусты. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку апазіцыйны палітык Павел Севярынец

"Кучу кустоў высадзілі, каб закрыць Крыж Пакуты ад уваходу", — адзначыў ён. 

Раней Севярынец напісаў, што на месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій выкапалі сотні ямаў. 

Як распавядала Еўрарадыё, сёлета ў траўні Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся пасадзіць дрэвы ў Курапатах, каб упарадкаваць урочышча. Перад гэтым паводле загаду кіраўніка дзяржавы на месцы масавых рэпрэсій былі знесеныя некалькі дзясяткаў крыжоў і пастаўленая агароджа. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.