Што яшчэ пабудуюць для надзейнасці Беларускай АЭС

Што яшчэ пабудуюць для надзейнасці Беларускай АЭС

Пікава-рэзервовыя крыніцы і электракатлы для надзейнасці Беларускай АЭС пабудуюць па ўсёй Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў №32 ад 18 студзеня 2019 года "Аб зацвярджэнні пераліку інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве пікава-рэзервовых крыніцаў і ўсталяванні электракатлоў". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Пікава-рэзервовыя крыніцы запланавана пабудаваць на Бярозаўскай ГРЭС, Лукомльскай ГРЭС, Наваполацкай ЦЭЦ і Мінскай ЦЭЦ-5. Раней паведамлялася, што іх пабудова, паводле папярэдніх ацэнак, будзе каштаваць каля 600 мільёнаў еўра.

Пікава-рэзервовыя крыніцы служаць для згладжвання пікаў і запуску пры магчымай аварыі для бесперабойнага забеспячэння спажыўцоў электраэнергіяй. Электракатлы будуць усталяваныя на буйных энергакрыніцах, дзе ёсць цеплавая нагрузка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі