“Што самае цяжкае тут? Адзінота”: гісторыі ўкраінцаў з лагера для ўцекачоў

Гэтае відэа мы знялі ў самым буйным ў Еўропе лагеры для ўкраінскіх уцекачоў. Некаторыя людзі жывуць тут ужо год / Euroradio
Гэтае відэа мы знялі ў самым буйным ў Еўропе лагеры для ўкраінскіх уцекачоў. Некаторыя людзі жывуць тут ужо год / Euroradio

— А што вам расказаць? Я толькі-толькі плакаць перастала. Праплакала сёння ўсю раніцу. Плакала і думала: што я тут раблю? — кажа нам Марына [імя змененае].

Марына запрашае нас у госці. Ложак, вешалка і тумбачка, на тумбачцы — кубак з гарбатай.

— Вось маё ложа. Тут я і захрасла. Ужо пяты месяц працую, ад працы ніякага жылля не даюць. А ў Польшчы койка-месца каштуе 700-800 злотых. Захрасла. Не ведаю, як так атрымалася. Напэўна, трэба было пасля першага жа заробку з'ехаць у хостэл? А я думала, усё працягнецца нядоўга, вось і не з'ехала.

Гэтае відэа мы знялі ў самым буйным ў Еўропе лагеры для ўкраінскіх уцекачоў. Некаторыя людзі жывуць тут ужо год.

"Што самае цяжкае тут? Адзінота, канешне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі