Шпіталізаваны саліст Depeche Mode

Саліст гурта Depeche Mode Дэвід Гэан шпіталізаваны ў Афінах, а канцэрт калектыву адменены.
Пра хваробу музыкі стала вядома ўжо пасля таго, як каля 20 тысяч гледачоў прыйшлі на канцэрт у грэчаскай сталіцы.

Гэану, зрабілася кепска ў прыбіральні. Агенцтва France-Presse паведамляе, што ў музыкі падазраюць гастраэнтэрыт.

Вядома, што Дэвід у мінулым меў сур'ёзныя праблемы са здароўем з-за прыхільнасці да гераіну. Так, у 1996 годзе ён дапусціў перадазіроўку наркотыку, што ледзь не прывяло да смерці.

Корреспондент.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі