Вы тут

Што не так са школьнымі спісамі літаратуры на лета? (альтэрнатыўны спіс)

Фота: flickr.com

Еўрарадыё разам з экспертам перачытала спісы абавязковага чытання на лета для другакласнікаў у беларускай, украінскай і расійскай школах. Па словах выкладчыцы, кандыдаткі філалагічных навук Ганны Бутырчык (акрамя БДУ яна выкладае яшчэ ў Школе маладога пісьменніка), на канікулах галоўнае атрымаць асалоду ад самога працэсу чытання:

“Спісы літаратуры на лета для вучняў другога класа пераследуюць мэту палепшыць чытацкія навыкі: здольнасці пераказваць тэкст і разважаць над прачытаным і, як вынік, развіццё пачуцця асалоды ад самога працэсу чытання. Дапамога дарослых тут  неабходная. Паслухаць, растлумачыць незнаёмыя словы, абмеркаваць прачытанае, завучыць на памяць, інсцэніраваць, намаляваць нешта, пахваліць…"

Беларусь

Замежная літаратура:

1.А. Пушкін, "Казка пра рыбака і рыбку"

2.Ш. Перо, "Кот у ботах", "Спячая прыгажуня"

3.А. Барто, "Вершы"

4.Б. Захадэр, "Вершы і казкі"

5.С. Маршак, "Вось які рассеяны", "Майстар-ламайстар", "Майстэрня ў кішэні" і інш.

6.С. Міхалкоў, "Дзядзька Сцёпа - ветэран", "Трое парасят", "Самі вінаватыя"

7.М. Носаў, "Мішкава каша", "Латка", "Фантазёры", "Жывы капялюш"

8.Э. Успенскі, "Пра Веру і Анфісу", "Дзядзька Фёдар, сабака і кот"

9.К. Чукоўскі, "Казкі. Вершы"

10.В. Біянкі, "Хвасты", "Прыгоды мураша"

11.В. Драгунскі, "Дзяніскіны апавяданні"

12.А. Ліндгрэн, "Малы і Карлсан, які жыве на даху"

13.Г.Х. Андэрсан, "Казкі"

14.А. Мілн, "Віні-Пух і ўсе-ўсе-ўсе"

15.Т. Янсан, "Мумi-троль і камета. Капялюш чараўніка"

16.Дж. Радары, "Прыгоды Чыпаліна"

17.Ю. Морыц, "Вожык гумовы" (вершы), "Малінавая кошка" (вершы)

18.М. Прышвін, "Вася Вясёлкін"

19.М. Зошчанка, "Самае галоўнае" (апавяданні)"

20.Т. Аляксандрава, "Дамавічок Кузька"

21.А. Волкаў, "Чараўнік Смарагдавага горада"

22.Д. Бісэт. "Гутаркі з тыграм", "Усё кулём".

Беларуская літаратура:

1.В. Вітка,"Чытанка-маляванка"

2.Я. Колас,"Міхасёвы прыгоды"

3.Я. Пархута,"Казкі дзеда Яраслава"

4.М. Пазнякоў, "Ехаў поўны воз дзівос", "Вершы, лічылкі, загадкі"

5. В. Гардзей, "Зай, які лічыў варон"

6.М. Багдановіч, "Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык"

7.Л. Прокша, "Прыгоды хлопчыка Бульбінкі"

8.У. Ліпскі, "Наша Маша"

9.П. Васючэнка, "Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага"

10.І. Галубовіч, "Янотавы абяцанкі", "Зязюля дзетак шукала"

32 аўтары — з іх 22 замежныя (15 гэта рускія, а 7 з іншых краін) і толькі 10 беларускіх. Чамусьці не ва ўсіх школах у спісах для абавязковага чытання ёсць беларускія аўтары.

Ганна Бутырчык звяртае ўвагу на тое, што катастрафічна бракуе вершаваных твораў:

“Трапныя рыфмаванкі кшталту пісьмянкоўскага “без марожанага гіну, а з марожаным – ангіна” заўжды добра стымулююць далейшае чытанне. Ва ўсіх прапанаваных спісах адсутнічаюць народныя казкі і прыклады фальклорных жанраў: пацешак, спецыяльна адабраных для дзяцей зборнікаў скорагаворак, загадак, лічылак. Гэта выдатна працавала б і на пашырэнне слоўнікавага запасу, і на развіццё памяці”.

Украіна

Замежная літаратура:

1.А.С. Пушкін, "Казка пра рыбака і рыбку"

2.Ш. Перо, "Кот у ботах", "Папялушка"

3.Г.Х. Андэрсан, "Дзюймовачка", "Крэсіва", "Снегавік"

4.У. Адоеўскі, "Мароз Іванавіч", "Гарадок у табакерцы"

5.Д. Мамін-Сібірак, "Казка пра адважнага Зайца - Доўгія Вушы, Касыя Вочы, Кароткі Хвост", "Шэрая Шыйка"

6.Г. Цыфераў, "Дзённік мядзведзяняці", "Пра кураня, сонца і медзведзяня", "Што ў нас у двары?", "Смешная казка"

7.Э. Успенскі, "Дзядзька Фёдар, сабака і кот"

8.Д. Бісэт, "Гутаркі з тыграм", "Усё кулём"

9.Б. Потэр, "Ухці-Тухці"

10.Э. Хогард, "Мафін і яго вясёлыя сябры"

11.М. Пляцкоўскі, "Рознакаляровыя звераняты"

12.В. Біянкі, "Музыка", "Арышка-баязліўчык", "Сава, Хітры Ліс і разумная Качка"

13.В. Драгунскі, "Зачараваная літара", "Таемнае становіцца відавочным"

14.Б. Захадэр, "Што прыгажэй за ўсё?", "Таварышам дзецям", "Літара Я"

15.А. Барто, "Вяровачка", "Сябар", "Я вырасла", "Малыя сярод двара..."

Украінская літаратура:

1.А. Крат,"Забавлянка для Романка"

2.В. Шаройко,"Як врятували горобця"

3.І. Андрусяк, Хто боїться зайчиків

4.А. Бачинський,"Канікули Остапа і Даринки"

5.Л. Воронина,"Слон на ім'я Гудзик"

6.О. Дерманський,"Володар макуци, або пригоди вужа Ониська"

7.Н. Забіла,"Веселий корабель"

8.О. Лущевська,"Втеча"

9.Л. В. Мовчун,"Арфа для павучка"

10.О. Олесь,"Бабусина пригода"

11.М. Павленко,"Домовичок з палітрою"

12.Г. Павлишин,"Унікальна Картоплина"

13.Г. Пагутяк,"Лялечка і Мацько"

14.І. Роздобудько,"Коли оживають ляльки"

15.В. Сухомлинський,"Вогнегривий коник"

16.І. Я. Франко,"Фарбований лис"

17.Г. Бойко,"Билиці діда Гриця"

Тут перавага на баку ўкраінскіх пісьменнікаў: з 32 аўтараў - 15 замежных (10 рускіх і 5 іншых краін) і 17 украінскіх.

Расія

Замежная літаратура:

1.Дж. Радары. "Прыгоды Джэльсаміна".

2.Р. Кіплінг. "Адкуль узяліся браняносцы", "Сланяня", "Маўглі".

3.А. Мілн. "Віні-Пух і ўсе-ўсе-ўсе".

4.А. Ліндгрэн. "Малы і Карлсан", "Пэпі Доўгая панчоха".

5.Т. Янсан. "Прыгоды Мумi-Троля".

6.Д. Харыс. "Казкі дзядзечкі Рымуса".

7.О. Пройслер. "Маленькі Вадзянік".

8.Д. Бісэт. "Падарожжа дзядзечкі Цік-Так"

Руская літаратура:

1.А. Пушкін, "Казка пра цара Салтана", "Казка пра залатога пеўніка"

2.М. Лермантаў, Вершы

3.П. Яршоў, "Канёк-Гарбунок"

4.Ф. Цютчаў, Вершы

5.A. Гайдар, "Блакітны кубак", "Гарачы камень"

6.Б. Жытко, Апавяданні пра жывёл

7.А. Фет, Вершы

8.Г. Снегіроў, "Чэмбулак"

9.І. Акімушкін, "Прырода-цудоўніца", "Хто без крылаў лётае"

10.Б. Нікольскі, Апавяданні.

11.М. Носаў. Апавяданні, "Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў"

12.B. Драгунскі, Апавяданні.

13.C. Пракоф'ева, "Вучань чараўніка"

14.А. Блок, Вершы

15.В. Губараў, "Каралеўства крывых люстэркаў"

16.А. Барто, Вершы

17.Л. Лагін, "Стары Хатабыч".

18.Б. Захадэр, Вершы

19.Ю. Коваль, "Прыгоды Васі Куралесава", "Чысты Дор"

20.Р. Остэр, "Бабуля ўдава".

21.К. Булычоў, "Падарожжа Алісы", "Госця з будучыні"

22.А. Волкаў, "Чараўнік Смарагдавага горада"

У расійскім спісе 30 аўтараў, з іх 22 рускія пісьменнікі і толькі 8 замежных.

Па словах Ганны Бутырчык, ва ўсіх спісах бракуе найноўшых кніг і сучасных аўтараў:

“Відавочна праступае адзіны падмурак: пералік класічных твораў замежнай літаратуры ўсюды дубліруецца (Андэрсан, Кіплінг, Ліндгрэн, Мілн, Радары, Янсан), як і набор рускіх аўтараў (Барто, Біянкі, Волкаў, Маршак, Прышвін). Пры гэтым, у беларускім і ўкраінскім спісах замежныя аўтары падаюцца выключна ў рускіх перакладах. Ніхто не спрачаецца з тым, што школьнікам неабходна ведаць класіку, у тым ліку перакладную. Аднак бракуе найноўшых кніг і сучасных аўтараў. Разам з адвечнымі каштоўнасцямі класікі праз кнігу маленькі чытач павінен засвойваць рэаліі штодзённага жыцця, знаходзіць вырашэнне актуальных праблем і сітуацый. А між іншым штогадовы спіс намінантаў на прэмію Цёткі налічвае дзясяткі новых кніг для дзяцей, папаўняюцца калекцыі спецыялізаваных серый “Каляровы ровар”, “Вясёлы калейдаскоп”, “Казачны свет”.

Еўрарадыё папрасіла Ганну скласці свой спіс літаратуры на лета для тых, хто рупіцца пра тое, каб дзеці чыталі па-беларуску:

Сучасная беларуская літаратура:

1. Баравікова Р. "Свята ў хату". "Казкі з гербарыя".

2. Бука Надзея. "Бася і Пегас".

3. Бучынская Наталля. "Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй". "Атракцыёны для вадзянікоў".

4. Вашкевіч Дар’я. "Баваўняная дзяўчынка".

5. Гапеева Вольга. "Сумны суп".

6. Карлюкевіч Алесь. "Крыніца палёў Ельскіх". "Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала". "Цёплыя назвы яе Вялікасці Вады". "Падарожжа паштовай маркі ды інш".

7. Масла Алена. "Мяне завуць Лахнэска". "Вандроўкі з божымі кароўкамі". "Пацучок Фелік падарожнічае".

8. Мінскевіч Серж. "Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы".

9. Пісьмянкоў Алесь. "Чаму вожык не стрыжэцца?"

10. Рублеўская Людміла. "Прыгоды мышкі Пік-Пік".

11. Сівец Таццяна. "Брык і Шуся шукаюць лета". "Куды прапала малпа Маня: дэтэктыўнае агенцтва “Брык і Буся”.

12. Сітуха Уладзімір. "Пра арэхі, сома і бабра".

13. Спрынчан Аксана. "Смачная кніга".

14. Хадановіч Андрэй. "Нататкі таткі".

15. Шэін Аляксей. "Сем камянёў".

16. Ясьмінска Надзея. "Сем ружаў".

Замежная літаратура на беларускай мове:

1. Вісландэр Юя. "Мама Му чытае". "Мама Му танцуе". "Мама Му прыбірае". "Мама Му, Крумкач і Каляды". "Мама Му ў басейне".

2. Гаўф В. "Карлік Нос".

3. Графіня дэ Сэгюр. "Зачараваная хатка".

4. Кірога Гарасьо . "Казкі трапічнага лесу".

5. Корчак Януш. "Кароль Мацюсь першы". "Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве". "Кайтусь-чарадзей".

6. Лагоды цмок. Ангельскія літаратурныя казкі (Э. Нэсьбіт, К. Грэхэм, Л. П. Хартлі)

7. Ліндгрэн Астрыд. "Малы і Карлсан-з-даху".

8. Лунберг Сара. "Віта Белая Крэска". "Віта Белая Крэска і Эйвінд".

9. Нурдквіст Свэн. "Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды". "Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім". "Блінны торт".

10. Пэро Шарль. Казкі.

11. Суса Эва. "Снежны чалавек". "Снежны чалавек у Мінску".

12. Нільсан Ульф, Эрыксан Эва. "Найлепшы спявак у свеце".

13. Парвела Ціма. "Эла і сябры".

14. Чапэк Карэл. "Паштарская казка".

15. Яла Марві. "Дзівосная ноч".

16. Янсан Тувэ. "Камета над далінай мумітроляў". "Небяспечнае лета".