Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак адкрыла навагоднія мерапрыемствы ў Мінску

Сёлета традыцыйны маршрут шэсця быў зменены: не ад Палаца спорту да Кастрычніцкай плошчы, а наадварот. На Кастрычніцкай плошчы галоўны Дзед Мароз запаліў на галоўнай ёлцы краіны святочную ілюмінацыю і павіншаваў мінчан і гасцей сталіцы з Калядамі і Новым годам. Далей калона з 500 казачных персанажаў, якія прадстаўлялі ўсе раёны Мінска, рушыла ў бок Палаца спорту, дзе сёння адкрыўся агульнагарадскі калядны кірмаш. Пасля тэатралізаванага паказу Дзяды Марозы і Снягуркі перамесцяцца ў свае раёны, каб прадоўжыць эстафету святочных урачыстасцяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі