Шакіра стане ўладальніцай чарговай прэміі за дасягненні і дабрачыннасць

Уручэнне прэміі адбудзецца 26 лютага падчас правядзення штогадовага фестывалю Cultural Rhythms.

Заснавальнікі прэміі тлумачаць выбар кандыдатуры “Артыста года 2011” актыўным удзелам спявачкі ў дабрачынных акцыях, накіраваных на дапамогу дзецям, пацярпелым ад стыхіі на Гаіці. Па словах дырэктара Гарвардскага фонду Алена Каўнтэра, “музыкай Шакіры захапляюцца мільёны людзей па ўсім свеце і не меншае захапленне выклікае дзейнасць яе дабрачыннага фонду Barefoot Foundation”.

З 18-ці гадоў Шакіра займаецца справамі фонду Barefoot Foundation, які збірае сродкі на навучанне дзяцей з бедных сем'яў. За гэты час сіламі фонду было адкрыта 6 школ. Таксама з 2003 года Шакіра з'яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЭФ.

Раней уладальнікамі прэмій Гарвардскага фонду станавіліся Шэран Стоўн, Уіл Сміт, Мэт Дэйман і Сэльма Хаек.

Фота: www.kiskisa.mylivepage.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі