Сетка заправак “А-100” афіцыйна пацвердзіла пераход на беларускую мову

Як адзначыла генеральны дырэктар сеткі заправак “А-100” Ірына Валадзько, праграма пераходу на беларускую мову будзе мяккай і паступовай. Цягам 2015 года на запраўках можна будзе пачуць абедзве дзяржаўныя мовы. Але ўжо цяпер асноўнай версіяй сайта кампаніі з'яўляецца беларуская, па-беларуску вядзецца суполка ў сацсетках. 

Аператарам рэкамендавалі з усімі размаўляць па-беларуску, але зразумела, што такія рэчы не робяцца за адзін дзень паводле загаду зверху. Таму спадарыня Валадзько заклікае кліентаў ставіцца з разуменнем, дапамагаць і канструктыўна крытыкаваць ініцыятыву кампаніі.

У прэс-рэлізе адзначаецца, што пераход “А-100” на беларускую мову адбыўся пры шчыльным супрацоўніцтве з курсамі “Мова Нанова”. У прыватнасці, для супрацоўнікаў былі арганізаваныя заняткі па праграме курсаў. А эксперты-перакладчыкі службы “Хуткая моўная дапамога” бясплатна пераклалі шыльды і абвесткі на запраўках, больш за 3000 цэтлікаў для тавараў, а таксама стварылі размоўнікі для персаналу. Усё гэта будзе паступова з’яўляцца на ўсіх паліўных станцыях “А-100”.

У рэлізе таксама падкрэсліваецца, што “А-100” — адзіная ў Беларусі прыватная сетка заправак з беларускім капіталам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі